Тыдзень нулявога траўматызму
Міністэрствам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь сумесна з галіновым прафсаюзам БелПрафТранс з 22 па 28 ліпеня 2024 года будзе праводзіцца мерапрыемства "Тыдзень нулявога траўматызму". Яго мэта - забеспячэнне бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыях.
У рамках "Тыдня нулявога траўматызму" спецыялісты тэхнічнай інспекцыі працы ФПБ і галіновага прафсаюза наведаюць прадпрыемствы транспартнай галіны для правядзення аналізу эфектыўнасці работы ў галіне аховы працы і распрацоўкі прапаноў па яе павышэнні.
"Тыдзень нулявога траўматызму" праводзіцца з мэтай павышэння бяспекі, паляпшэння гігіены і ўмоў працы, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыях шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў патрабавання аховы працы і прымянення мер па іх устараненню.