Вызваленне ад аплаты за праезд
У адпаведнасці з п. 4.4. Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.09.2012 № 426 ад аплаты праезду па платных дарогах Рэспублікі Беларусь вызваляюцца карыстальнікі транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюць:
- транспартныя сродкі, зарэгістраваныя на тэрыторыі дзяржаў – членаў Мытнага саюза з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны і прычэпы, якія імі буксіруюцца;
- мапеды і матацыклы;
- зарэгістраваныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь колавыя трактары і самаходныя машыны;
- транспартныя сродкі аператыўнага прызначэння;
- маршрутныя транспартныя сродкі, якія ажыццяўляюць гарадскія перавозкі пасажыраў;
- транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння абароназдольнасці і правапарадку, а таксама транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца ў мэтах ліквідацыі надзвычайных сітуацый або перавозак грузаў гуманітарнай дапамогі насельніцтву Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў.
Карыстальнікі транспартных сродкаў, зарэгістраваных на тэрыторыі дзяржаў – членаў Мытнага саюза, з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 т; мапеды і матацыклы; прычэпы і паўпрычэпы; зарэгістраваныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь колавыя трактары і самаходныя машыны ажыццяўляюць карыстанне платнай дарогай без прадастаўлення заявы, заключэння дагавора карыстання платнай дарогай і рэгістрацыі транспартнага сродку ў сістэме электроннага збору платы.
Для вызвалення ад платы за праезд неабходна прадаставіць у ДУ «Белаўтастрада» да пачатку перамяшчэння па платных аўтамабільных дарогах заявы, складзеныя па форме, зацверджанай Міністэрствам Транспарту і камунікацый
Рэспублікі Беларусь (Пастанова ад 7 чэрвеня 2013г. № 16).
Форму заявы на заключэнне дагавора на карыстанне платнай дарогай у рэжыме вызвалення ад платы за праезд можна спампаваць унізе старонкі.
У сістэме электроннага збору платы без заключэння дагавора і атрымання прылад электроннай аплаты рэгіструюцца:
- транспартныя сродкі аператыўнага прызначэння, якія выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння абараназдольнасці і правапарадку.
У сістэме электроннага збору платы шляхам заключэння дагавора з ДУ "Белаўтастрада" на карыстанне платнай дарогай у рэжыме вызвалення ад платы за праезд і выдачы прылады электроннай аплаты, якую неабходна замацаваць на лабавым шкле аўтамабіля ў адпаведнасці з прыкладаемай інструкцыяй, рэгіструюцца:
- маршрутные транспортные сродкі, якія ажыццяўляюць гарадскія перавозкі пасажыраў;
- транспортные сродкі, якiя выкарыстоўваюцца ў мэтах ліквідацыі надзвычайных сітуацый;
- транспортные сродкі, якiя выкарыстоўваюцца ў мэтах перавозкі грузаў гуманітарнай дапамогі насельніцтву Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў
ДУ «Белаўтастрада» на працягу трох рабочых дзён з моманту атрымання заявы і пацвярджаючых дакументаў ад уласніка (уладальніка) транспартнага сродку разглядае заявы і перадае аператару звесткі аб транспартных сродках, вызваленых ад збірання платы за праезд па платных дарогах Рэспублікі Беларусь для рэгістрацыі ў сістэме электроннага збору платы.
Парадак рэгістрацыі транспартных сродкаў арганізацый, вызваленых ад платы за праезд, якія перавозяць гуманітарны груз.
Карыстальнікі транспартных сродкаў, якія перавозяць гуманітарныя грузы як мінімум за 10 працоўных дзён да пачатку перамяшчэння гуманітарнага грузу па платных аўтамабільных дарогах павінны звярнуцца ў Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для пацверджання перавозкі гуманітарнага грузу і прадаставіць пацвярджаючыя дакументы разам з заявай. Пасля разгляду Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь накіроўвае дакументы для вызвалення ад платы за праезд у ДУ «Белаўтастрада» і паведамляе аб месцы перасячэння мяжы транспартным сродкам, для атрымання прылады электроннай аплаты на бліжэйшым абслуговым пункце. ДУ «Белаўтастрада» рэгіструе такія транспартныя сродкі ў вызначаным парадку з выдачай прылады электроннай аплаты.
Парадак рэгістрацыі транспартных сродкаў, якiя выкарыстоўваюцца для мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі, праезд якіх вызвалены ад платы за праезд
- Карыстальнік платнай аўтамабільнай дарогі павінен накіроўваць у ДУ «Белаўтастрада» заяву ўстаноўленай формы, зацверджанай Міністэрствам Транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2013г. №16, з указаннем прававой падставы для вызвалення (п. 4.4. Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.09.2012 г. № 426, транспартныя сродкі якія выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння абараназдольнасці) і суправаджальнае пісьмо Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь у якасці пацвярджаючага дакумента на вызваленне ад платы за праезд з абавязковым указаннем перыяду вызвалення праезду аўтатранспарту (на падставе тлумачэнні Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 06.11.2014 г. № 13-02-06/204дсп).
- ДУ «Белаўтастрада» на працягу 3-х рабочых дзён разгледзіць заяву на рэгістрацыю, пацвярджаючыя дакументы і накіруе адказ заяўніку.