Дзяржаўная ўстанова «Белаўтастрада»

Інфалінія BelToll:
+375 172 798 798 (гарадскі)
+375 44 798 95 95 (A1)
+375 29 798 95 95 (MTS)
+375 25 798 95 95 (Life)
Нашы тэлефоны:
+375 17 259 80 05 – Прыёмная
+375 17 259 80 73, -81, -78, -79, -80, -43 – Разлікі
+375 17 259 80 40 – Кансультацыя па прэтэнзіям
bas@belavtostrada.by Зваротная сувязь
Хатняя старонкаАб установе

Аб установе

Дзяржаўная ўстанова «Белаўтастрада» мае доўгую гісторыю. Першапачаткова было створана Рэспубліканскае дзяржаўнае вытворчае прадпрыемства «Белатастрада» на падставе загаду Миндорстроя Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 1994 г. №1 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 1993 г.№824, і прызначана забяспечваць належны транспартна-эксплуатацыйны стан і выкананне ўсяго комплексу работ па ўтрыманні і рамонце аўтамабільнай дарогі М-1/Е-30 Брэст – Мінск – мяжа Расійскай Федэрацыі як гарант бяспечнага перамяшчэння па ёй з усталяванай хуткасцю транспартных сродкаў.

На падставе загаду Камітэта па аўтамабільных дарогах ад 03.03.2000 № 11 «Аб перайменаванні дзяржаўных прадпрыемстваў Рэспубліканскіх аўтамабільных дарог» і рашэннем Мінгарвыканкама ад 08.08.2000 № 888 Рэспубліканскае дзяржаўнае вытворчае прадпрыемства «Белаўтастрада» перайменавана ў Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белаўтастрада» (скарочанае найменне РУП «Белаўтастрада») з 01.09.2000 г. РУП «Белаўтастрада» ажыццяўляла комплекс работ па кругласутачным утрыманні і рамонце аўтамабільнай дарогі М-1/Е 30 Брэст (Казловічы) – Мінск – мяжа Расійскай Федэрацыі (Рэдзькі), дарогі старога напрамку Р19 Талачын – Крупкі і пад'езда ад магістральнай дарогі М-1/Е 30 да гораду Брэсту, а таксама забеспячэннем бяспечнага руху транспартных сродкаў у дадзеных кірунках.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.04.2013 г. №341 «Аб некаторых пытаннях стварэння дзяржаўнай установы «Белаўтастрада», загадам Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2013 №218-Ц «Аб рэарганізацыі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белаўтастрада» з зменамі, унесенымі загадам Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 26.06.2013 №248-Ц рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белаўтастрада» з 01.08.2013 г. рэарганізавана ў дзяржаўную ўстанову «Белаўтастрада».

Дзяржаўная ўстанова «Белаўтастрада» (далей – Установа «Белаўтастрада) з'яўляецца арганізацыяй дзяржаўнай дарожнай гаспадаркі, падпарадкаванай Міністэрству транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (на падставе Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2013г. № 341 «Аб некаторых пытаннях стварэння дзяржаўнай установы «Белаўтастрада» і ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. N 985 «Пытанні Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь»).

   МЭТА, ПРАДМЕТ І ЗАДАЧЫ УСТАНОВЫ

Мэтай дзейнасці Установы «Белаўтастрада» з'яўляецца ажыццяўленне кіраўніцкіх і іншых функцый некамерцыйнага характару, звязаных з збіраннем платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах і мастах Рэспублікі Беларусь.

Прадметам дзейнасці Установы «Белаўтастрада» з'яўляецца:

  • збіранне платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах;
  • выкананне функцый Ўладальніка сістэмы электроннага збору платы ў рэжыме свабоднага шматпалоснага руху за праезд транспартных сродкаў па пэўных дарогах Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з інвестыцыйным дагаворам паміж Рэспублікай Беларусь і Аўстрыйскай кампаніяй «Kapsh TrafficCom AG», зарэгістраванаму ў дзяржаўным рэестры інвестыцыйных дагавораў з Рэспублікай Беларусь 1 сакавіка 2012 г. № ВД-1003.

Установа «Белаўтастрада» – юрыдычная асоба, заснаваная Рэспублікай Беларусь, якая з'яўляецца Уладальнікам электроннай сістэмы збору платы за праезд, выступае ад імя Рэспублікі Беларусь у рамках функцыянавання сістэмы электроннага збору платы ў рэжыме свабоднага шматпалоснага руху за праезд транспартных сродкаў па пэўных дарогах Рэспублікі Беларусь (далей – ЕТС-Сістэмы), якая дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 1 ліпеня 2013 года. Сістэма заснавана на выкарыстанні тэхналогіі спецыялізаванай радыёсувязі на кароткіх адлегласцях. Дадзеная тэхналогія дазваляе карыстальнікам дарогі аплачваць праезд без прыпынку транспартных сродкаў у пунктах збору аплаты.

Як ўладальнік ЕТС-Сістэмы ўстанова «Белаўтастрада» выконвае наступныя задачы:

  • з'яўляецца Ўладальнікам абсталявання АТС-Сістэмы (ўлік на балансе);
  • кантралюе працу ЕТС-Сістэмы;
  • заключае ад свайго імя дагаворы з карыстальнікамі платных дарог на ажыццяўленне безнаяўных плацяжоў з дапамогай ПЭК Установы «Белаўтастрада», а таксама персаналізуе прылады электроннай аплаты;
  • рэгістрацыю ў ЕТС-Сістэме вызваленых ад аплаты за праезд па платных аўтамабільных дарогах у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • сумесна з ЗТАА «Капш Тэлематык Сэрвісіз» прводзiць работу па збіранні платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах;
  • разгляд прэтэнзій, скаргаў і зваротаў карыстальнікаў платных дарог у сувязі з налічэннем і збiраннем платы за праезд у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • праводзiць разлікі з ЗТАА «Капш Тэлематык Сэрвісіз» у адпаведнасці з інвестыцыйным дагаворам і праводзiць пералічэнне грашовых сродкаў, атрыманых ад карыстальнікаў платных дарог за праезд па платных дарогах, у Рэспубліканскі бюджэт;
  • ажыццяўляе іншыя правы і абавязкі, ускладзеныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб парадку збірання платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь і Інвестыцыйным дагаворам.
Яндекс.Метрика