Дзяржаўная ўстанова «Белаўтастрада»

Інфалінія BelToll:
+375 172 798 798 (гарадскі)
+375 44 798 95 95 (A1)
+375 29 798 95 95 (MTS)
+375 25 798 95 95 (Life)
Нашы тэлефоны:
+375 17 259 80 05 – Прыёмная
+375 17 259 80 73, -81, -78, -79, -80, -43 – Разлікі
+375 17 259 80 40 – Кансультацыя па прэтэнзіям
bas@belavtostrada.by Зваротная сувязь
Хатняя старонкаСтрата, крадзеж, няспраўнасць бартавой прылады

Страта, крадзеж, няспраўнасць бартавой прылады

У выпадку страты бартавой прылады неабходна неадкладна паведаміць аб гэтым, патэлефанаваўшы на Інфалінію сістэмы BelToll па тэлефоне +375 (172) 798 798 альбо звярнуцца ў бліжэйшы пункт абслугоўвання кліентаў.

Пры гэтым неабходна паведаміць наступныя звесткі:

  • прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое маецца) цi найменне ўласніка (уладальніка) транспартнага сродку;
  • рэгістрацыйны знак транспартнага сродку;
  • нумар дагавора карыстання платнай дарогай.

Пасля гэтага бартавая прылада будзе заблакавана, што выключыць магчымасць яе далейшага выкарыстання.

Вы можаце атрымаць новую бартавую прыладу ўзамен згубленай/ скрадзенай пры ўмове ўнясення яе закладнога кошту паўторна. Закладны кошт страчанай бартавой прылады вяртанню не падлягае.

Кіраўніцтва карыстальніка

Яндекс.Метрика