Рэгістрацыя ТС
Для чарговай рэгістрацыі транспартных сродкаў у сістэме электроннага збору платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь па ўжо заключаных дагаворах неабходна прадаставіць наступныя дакументы:
- заяву на рэгістрацыю ТС з указаннем нумара дамовы з ДУ "Белаўтастрада";
- даверанасць. Для кіраўніка прадпрыемства арганізацыі - копія загаду альбо копія рашэння сходу ўдзельнікаў аб прызначэнні кіраўніка;
- копіі тэхнічных пашпартоў транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны. На копіях тэхпашпартоў неабходна ўказаць (можна ад рукі) базавую колькасць восяў транспартнага сродку (цягача), экалагічны клас рухавіка (і прадставіць копію сертыфіката, калі маецца ў наяўнасці). Копіі тэхнічных пашпартоў прычэпаў або паўпрычэпаў прадстаўляць не трэба;
- дакумент, які сведчыць асобу;
- калі машыны знаходзяцца ў лізінгу (арэндзе), то неабходна прадаставіць дагавор лізінгу (арэнды) або завераную копію.
Пакет дакументаў для РЭГІСТРАЦЫІ транспартных сродкаў можна накіраваць па электроннай пошце: