Архіў навінаў
У рамках рэалізацыі пілотнага праекта па рэканструкцыі і тэхнічнаму абслугоўванню аб'екта «Аўтамабільная дарога М-10 граніца Расійскай Федэрацыі (Селішча) - Гомель - Кобрын км 109,9 - км 195,15» на прынцыпах дзяржаўна-прыватнага партнёрства Міністэрства транспарту і камунікацый і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця арганізоўваюць супольную прэзентацыю асобных аспектаў праекта зацікаўленым бакам да правядзення працэдур папярэдняга конкурснага адбору. ДУ «Белаўтастрада» выступае па гэтым праекце ўпаўнаважаным прадстаўніком дзяржаўнага партнёра.
Паважаныя карыстальнікі, з 1 снежня 2018 года ў рамках рэалізацыі доўгатэрміновай праграмы Урада Рэспублікі Беларусь па пашырэнню сеткі платных дарог у Рэспубліцы Беларусь, іх працягласць будзе павялічана за кошт далучэння трох новых участкаў. У выніку ў нацыянальную сістэму электроннага збору платы за праезд па платных дарогах BelToll будзе дадаткова ўключана 113 кіламетраў беларускіх дарог. Новы этап пашырэння сеткі платных дарог прадугледжвае ўключэнне ў сістэму BelToll двух участкаў аўтамабільнай дарогі Мінск-Гродна-мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі) і ўчастка аўтамабільнай дарогі Р-28 Мінск-Маладзечна-Нарач. Падрабязней...
Паважаныя аўтаўладальнікі, рады вам паведаміць, што ў адпаведнасці з падпунктам пункта 2 Указа президента Республики Беларусь от 24.07.2018 г. №292" «Аб мерах па падрыхтоўцы і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года», з 10 чэрвеня па 10 ліпеня 2019 г. вызваляюцца ад платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах Беларусі карыстальнікі платнай аўтамабільнай дарогі, якія выкарыстоўваюць транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны і прычэпы, якія буксіруюцца імі Падрабязней...
Паважаныя карыстальнікі, перад выездам на платны ўчастак дарогі пераканайцеся ў спраўнасці бартавой прылады, праверце яго, у адпаведнасці з парадкам тэхналагічнай эксплуатацыі, а таксама сочыце за яго сігналамі падчас руху!
З 26 лютага ў адпаведнасці з падп. 5.13. п. 5 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» плата за праезд па платных аўтамабільных дарогах не збiраецца ў дачыненні да набытых суб'ектамі гаспадарання ва ўласнасць транспартных сродкаў, якія ўвозяцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь сваім ходам, з часовымі (транзітнымі) рэгістрацыйнымі знакамі, выдадзенымі ў замежнай дзяржаве. Выплачаныя сумы вяртаюцца па заяве суб'екта гаспадарання, накіраванай ў пісьмовай або электроннай форме дзяржаўнай установе «Белаўтастрада».
Паважаныя карыстальнікі сістэмы BelToll!
Рады паведаміць, што з 27 лютага карыстальнікі платных дарог могуць самастойна правяраць стан свайго балансу пры дапамозе SMS-запытаў. SMS-інфармаванне даступна для ўсіх кантрактаў, якія абслугоўваюцца ў рэжыме перадаплаты. Каб праверыць баланс, неабходна адправіць SMS на нумар +375 29 222 07 07 з паведамленнем у фармаце: BELTOLL#ID кліента#IDдагавора. Дадзеныя для запаўнення палёў «ID кліента» і «ID дагавора» можна атрымаць з дагавора карыстання платнай дарогай, а таксама ў аператара Інфалініі па нумары +375 172 798 798.
Больш падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць, прайшоўшы па спасылцы.
Прадстаўляем Вам інфармацыю пра карыстальнікаў платных дарог РБ, закладны кошт за прылады электроннай аплаты (УЭА) якіх будзе ўтрыманы ў сувязі з невыкарыстаннем УЭА на працягу 3-х гадоў, згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.04.2013 г. №340 «Аб зацвярджэнні палажэння аб парадку збірання платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь і ўнясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя пастановы Саветаў Міністраў Рэспублікі Беларусь» раздзел 2, пункт 39.
Даводзім да Вашага звесткі, што пры аплаце за карыстанне платнымі дарогамі Рэспублікі Беларусь па дагаворах пераводу доўгу або па дагаворах аб ускладанні абавязкаў на трэцюю асобу, у абавязковым парадку неабходна прадаставіць арыгіналы запоўненых дагавораў у 5-дзённы тэрмін з моманту іх падпісання і аплаты разам з аплатнымі дакументамі. У адваротным выпадку аплата не будзе залічана.
Паважаныя кліенты! У сувязі з ліквідацыяй электронных паштовых скрынь ДУ «Белаўтастрада» на дамене mtk.by з 01.07.17 г. дзеючыя адрасы электроннай пошты ДУ «Белаўтастрада» будуць несапраўдныя. Наўзамен іх ўводзяцца новыя адрасы электроннай пошты:
прыёмная – bas@belavtostrada.by;;
плацяжы, даведкі-акты аб рэалізацыі – obr@belavtostrada.by;
заключэнне дагавораў, рэгістрацыя ТС – reg@belavtostrada.by;
тэхпадтрымка па сайту/асабістаму кабінету – to@belavtostrada.by.
Просім з 23.06.17 г. выкарыстоўваць новыя адрасы электроннай пошты.
Дзяржаўная ўстанова «Белаўтастрада» інфармуе Вас аб змене з 04.07.2017 года нумароў банкаўскіх рахункаў у ААТ «Белаграпрамбанк» і банкаўскага ідэнтыфікацыйнага кода ў сувязі з пераходам на выкарыстанне міжнароднай структуры нумара рахунку ў фармаце IBAN згодна з пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 27.07.2015 № 440 «Аб структуры нумара рахунку»: Падрабязней...