Страта, крадзеж, няспраўнасць бартавой прылады
У выпадку страты бартавой прылады неабходна неадкладна паведаміць аб гэтым, патэлефанаваўшы на Інфалінію сістэмы BelToll па тэлефоне +375 (172) 798 798 альбо звярнуцца ў бліжэйшы пункт абслугоўвання кліентаў.
Пры гэтым неабходна паведаміць наступныя звесткі:
- прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое маецца) цi найменне ўласніка (уладальніка) транспартнага сродку;
- рэгістрацыйны знак транспартнага сродку;
- нумар дагавора карыстання платнай дарогай.
Пасля гэтага бартавая прылада будзе заблакавана, што выключыць магчымасць яе далейшага выкарыстання.
Вы можаце атрымаць новую бартавую прыладу ўзамен згубленай/ скрадзенай пры ўмове ўнясення яе закладнога кошту паўторна. Закладны кошт страчанай бартавой прылады вяртанню не падлягае.
Кіраўніцтва карыстальніка