Аб правядзенні «Тыдня нулявога траўматызму»
У мэтах забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, выключэння выпадкаў вытворчага траўматызму і ў адпаведнасці з даручэннем Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 06.11.2024 г. №08-16/10121 у дзяржаўнай установе «Белаўтастрада» з 25 лістапада 2024 г. будзе праводзіцца «Тыдзень нулявога траўматызму».
Правядзенне «Тыдня нулявога траўматызму» ў дзяржаўнай установе «Белаўтастрада» з'яўляецца дадатковым мерапрыемствам да штодзённай работы па ахове працы і адным з эфектыўных спосабаў кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы.
Прынцыпамі правядзення «Тыдня нулявога траўматызму» з'яўляюцца:
прыярытэт жыцця работніка і яго здароўе;
адказнасць кіраўнікоў і кожнага работніка за бяспеку і выкананне патрабаванняў па ахове працы;
уцягванне работнікаў у забеспячэнне бяспечных умоў і аховы працы;
ацэнка і кіраванне рызыкамі на вытворчасці;
навучанне і інфармаванне работнікаў па пытаннях аховы працы.