Дзяржаўная ўстанова «Белаўтастрада»

Інфалінія BelToll:
+375 172 798 798 (гарадскі)
+375 44 798 95 95 (A1)
+375 29 798 95 95 (MTS)
+375 25 798 95 95 (Life)
Нашы тэлефоны:
+375 17 259 80 05 – Прыёмная
+375 17 259 80 73, -81, -78, -79, -80, -43 – Разлікі
+375 17 259 80 40 – Кансультацыя па прэтэнзіям
bas@belavtostrada.by Зваротная сувязь
Хатняя старонкаАб пашырэнні сеткі платных дарог з 1 снежня

Аб пашырэнні сеткі платных дарог з 1 снежня

Паважаныя карыстальнікі,

з 1 снежня 2018 года ў рамках рэалізацыі доўгатэрміновай праграмы Урада Рэспублікі Беларусь па пашырэнню сеткі платных дарог у Рэспубліцы Беларусь, іх працягласць будзе павялічана за кошт далучэння трох новых участкаў. У выніку ў нацыянальную сістэму электроннага збору платы за праезд па платных дарогах BelToll будзе дадаткова ўключана 113 кіламетраў беларускіх дарог.

Новы этап пашырэння сеткі платных дарог прадугледжвае ўключэнне ў сістэму BelToll двух участкаў аўтамабільнай дарогі М-6/Е 28 Мінск-Гродна-мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі) і ўчастка аўтамабільнай дарогі Р-28 Мінск-Маладзечна-Нарач.

Выніковая працягласць сеткі платных дарог у Рэспубліцы Беларусь складзе 1726 кіламетраў.

Новыя ўчасткі платных дарог:

Найменне дарогі Участкі дарогі Платны адрэзак, кіламетраў
Ад кіламетра Да кіламетра
М-6/Е 28 Мінск-Гродна-мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі) 57 134 77
М-6/Е 28 Мінск-Гродна-мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі) 196 212 16
P-28 Мінск-Маладзечна-Нарач 12 32 20

 

Абноўленая карта платных дарог з улікам новых участкаў, якія ўводзяцца з 1 снежня 2018 года, даступная тут.

Просім улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні Вашых маршрутаў.

Вес: 
0
Яндекс.Метрика