Паважаныя карыстальнікі!
З 26 лютага ў адпаведнасці з падп. 5.13. п. 5 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» плата за праезд па платных аўтамабільных дарогах не збiраецца ў дачыненні да набытых суб'ектамі гаспадарання ва ўласнасць транспартных сродкаў, якія ўвозяцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь сваім ходам, з часовымі (транзітнымі) рэгістрацыйнымі знакамі, выдадзенымі ў замежнай дзяржаве. Выплачаныя сумы вяртаюцца па заяве суб'екта гаспадарання, накіраванай ў пісьмовай або электроннай форме дзяржаўнай установе «Белаўтастрада».
Для ажыццяўлення вяртання грашовых сродкаў, выплачаных за праезд па платных аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь, на падставах названых вышэй, неабходна пісьмова звярнуцца ў дзяржаўную установу «Белаўтастрада» з заявай па форме, приложив к заявлению копии пацвярджаючых дакументаў:
- дагавора куплі-продажу транспартнага сродку;
- мытнай дэкларацыі;
- дакумента, які пацвярджае наяўнасць на транспартным сродку часовага (транзітнага) рэгістрацыйнага знака, выдадзенага ў замежнай дзяржаве (тэхнічны пашпарт, даведка кампетэнтнага органа замежнай дзяржавы і г.д.);
- дагавора карыстання платнай дарогай.
Пакет дакументаў можна накіраваць:
Дзяржаўная установа «Белаўтастрада»
4-ы Загарадны зав., 58А
220073, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
Электронная пошта:
bas@belavtostrada.by