Падача прэтэнзіі
Згодна з п. 69 Палажэння «Аб парадку збірання платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь», зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 30.04.2013 № 340 усе спрэчкі і рознагалоссі ў сувязі з карыстаннем платнай дарогай, налічэннем і збіраннем платы за праезд, у тым ліку платы ў павялічаным памеры, вырашаюцца шляхам падачы прэтэнзій.
Згодна з пп. 76-78 Палажэння прэтэнзіі ў сувязі з налічэннем і збіраннем платы ў павялічаным памеры прад'яўляюцца ў Транспартную інспекцыю Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (220088, г. Мінск, вул. Смаленская, 15 - 717) паштовым адпраўленнем з паведамленнем.
Згодна з пп. 70, 74-75 Палажэння прэтэнзіі ў сувязі з налічэннем і збіраннем платы за праезд прад'яўляюцца ў дзяржаўную ўстанову "Белаўтастрада" (220073, г. Мінск, зав. 4-ы Загарадны, 58а).
Згодна з пунктам 1 Артыкула 12 Закона РБ «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» №300-3 ад 18.07.2011 звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове. Згодна з Артыкулам 18 пісьмовыя адказы на пісьмовыя звароты выкладаюцца на мове звароту.
Прэтэнзіі ў сувязі з налічэннем і збіраннем платы ў павялічаным памеры складаюцца па форме, зацверджанай пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 07.06.2013 № 16 «Аб некаторых пытаннях карыстання платнымі аўтамабільнымі дарогамі» (дадатак № 5).
Звяртаем Вашу ўвагу, што пры падачы прэтэнзіі па налічэнні і збіранні платы ў павялічаным памеры неабходна прадаставіць копіі наступных дакументаў:
- Акт парушэння парадку аплаты за праезд транспартных сродкаў (складаецца і выдаецца Транспартнай інспекцыяй);
- Дадатак да акта парушэння;
- Дакумент, які пацвярджае факт аплаты праезду ў павялічаным памеры (пры яго наяўнасці).
Для аператыўнага прыёму і разгляду прэтэнзій і заяў карыстальнікаў платных дарог у сувязі з налічэннем і збіраннем платы за праезд, у тым ліку платы ў павялічаным памеры, арганізавана рабочая група ў складзе прадстаўнікоў ДУ «Транспартная інспекцыя», ДУ «Белаўтастрада» і ЗТАА «Капш Телематик Сервисиз».
Акрамя паштовага адпраўлення, прэтэнзіі можна падаць асабіста па адрасе: г. Мінск, вул. Брыкета 31, або ў форме зваротнай сувязі на сайце beltoll.by
Форма зваротнай сувязі для падачы прэтэнзіі
Графік прыёму прэтэнзій: пн. - пятн., з 9:00 да 18:00.
Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што з 23.01.2016 г. у сілу ўступілі змены ў Законе Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», у адпаведнасці з якімі змяняецца форма падачы электронных зваротаў і прэтэнзій. Пачынаючы з 1 сакавіка 2016 г. пры падачы зваротаў і прэтэнзій у электронным выглядзе па пытаннях карыстання сістэмай BelToll неабходна будзе ўказваць наступную інфармацыю:
Для фізічных асоб:
- Ваш E-mail;
- Прозвiшча, імя, iмя па бацьку;
- Адрас месца жыхарства (зваротны адрас);
- Рэгістрацыйны знак ТС;
- № акта(-аў) парушэння(-ў);
- Прыкладанні.
Для юрыдычных асоб:
- Ваш E-mail;
- Поўнае найменне юрыдычнай асобы;
- Адрас месца знаходжання юрыдычнай асобы (зваротны адрас);
- Рэгістрацыйны знак ТС;
- № акта(-аў) парушэння(-ў);
- Прыкладанні.
Нагадваем, што згодна з п. 81 Палажэння «У выпадку задавальнення прэтэнзій у сувязі з налічэннем і збiраннем платы за праезд па платных дарогах грашовыя сродкі, якія падлягаюць вяртанню, пералічваюцца асобе, якая ажыццявіла плату за праезд, тым спосабам, якім была здзейснена плата па рэквізітах плацельшчыка, названых ім пры унясенні платы за праезд, калі іншы спосаб вяртання не прадугледжаны аператарам».